Прэзідэнт ЗША Барак Абама правядзе сустрэчу з украінскім калегам Пятром Парашэнкам у сваёй рэзідэнцыі ў Вашынгтоне 18 верасня, паведамляе прэс-служба адміністрацыі амерыканскага прэзідэнта.

Паведамляецца, што прэзідэнт Абама разлічвае абмеркаваць са спадаром Парашэнкам намаганні па дасягненні дыпламатычнага вырашэння крызісу ва ўсходняй Украіне.

Таксама адзначаецца, што ЗША працягваюць падтрымліваць Украіну ў барацьбе за абарону суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці.

Напярэдадні прэзідэнт ЗША Барак Абама абвінаваціў Расію ў тым, што яна нясе адказнасць за гвалт на ўсходзе Украіны.

Паводле яго слоў, баявыя дзеянні на Данбасе ёсць вынікам не ўнутранага канфлікту, а намаганняў Масквы. Расія абвяргае сваю датычнасць да канфлікту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?