У мінулым годзе жыхарка Жабінкаўскага раёна (Брэсцкая вобласць) купіла кватэру за 263 мільёны рублёў, хоць афіцыйна не мела крыніц даходу. У выніку ёй давялося заплаціць больш за 30 мільёнаў падаходнага падатку. Пра гэта распавялі ў інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Жабінкаўскім раёне.

Інспекцыя МПЗ па Жабінкаўскім раёне запатрабавала дэкларацыю аб даходах і маёмасці ў жыхаркі раёна, якая ў 2013 годзе набыла кватэру коштам 263 мільёны рублёў. Жанчына не заявіла ў дэкларацыі ніякіх крыніц даходу. У падатковай яна патлумачыла, што працавала ў Расіі і атрымлівала «шэры» заробак. У выніку перавышэнне расходаў над даходамі вызначана ў поўным кошце набытай ёю кватэры. Жанчыну абавязалі выплаціць падаходны падатак у суме 31,6 мільёна рублёў.

Акрамя таго, жанчына панізіла ў дэкларацыі кошт набытага жылля, за што была аштрафаваная на 750 тысяч рублёў. На працягу месяца яна цалкам выплаціла ў бюджэт і падаходны падатак, і штраф.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?