Прэзідэнт кампаніі MongoDB Макс Шырсан (Max Schireson) апублікаваў у сваім блогу пост пад назвай «Чаму я сыходжу з найлепшай працы, якая ў мяне калі-небудзь была», абвясціўшы, што пакідае сваю пасаду дзеля сям'і.
Фота businessweek.com
Шматмільённая кампанія MongoDB, якая займаецца распрацоўкай праграмнага забеспячэння, знаходзіцца ў Нью-Ёрку, а сям'я Макса жыве ў Каліфорніі.
Пад кіраўніцтвам Макса прыбытак кампаніі за апошнія чатыры гады павялічыўся да 220 мільёнаў даляраў, аднак мужчына вырашыў быць больш часу з сям'ёй.
«Жыццё — гэта выбар. На дадзены момант мой выбар — гэта сям'я», — піша Макс ў сваім блогу. «На першы погляд можа здацца, што гэта вельмі складаны выбар, але, чым даўжэй я разважаю пра гэта, тым больш пераконваюся ў тым, што я зрабіў правільны выбар».
У Макса трое дзяцей, і ён вельмі любіць бавіць час з імі: катацца на лыжах, плаваць, гатаваць, глядзець тэлевізар і проста размаўляць.
«Таксама ў мяне ёсць выдатная жонка, якая працуе доктарам. Я люблю яе і назаўжды буду абавязаны за яе цярпенне падчас маіх доўгіх падарожжаў. Я больш не магу гэтым злоўжываць», — піша Макс.
Ширсан працягне працаваць у кампаніі MongoDB, але ўжо ў якасці намесніка кіраўніка (Vice Chairman).