Сярэдні ўзрост насельніцтва Беларусі пачынаючы з 1990 года пастаянна павялічваецца. Так, за гэты перыяд жыхар краіны пасталеў на 4,8 года, мужчына — на 4,5 года, жанчына — на 4,9 года.

Такія звесткі абнародаваў Нацыянальны статыстычны камітэт да Сусветнага дня народанасельніцтва, які адзначаецца 11 ліпеня.

Сёння сярэдні ўзрост насельніцтва Беларусі складае 39,9 года, мужчын — 37,1 года, жанчын — 42,3 года.

Сярэдні ўзрост гараджаніна з 1990 года павялічыўся на 6,6 года і склаў 38,6 года. Сярэдні ўзрост вяскоўца — 44,2 года, вясковец пасталеў на 2,9 года. 

Самы «малады» рэгіён Беларусі — Мінск, сярэдні ўзрост насельніцтва якога склаў 38,2 года. Самы «стары» — Віцебская вобласць (41,3 года). 

Чаканая працягласць жыцця пры нараджэнні ў 2013 годзе склала 72,6 года, для мужчын — 67,3, для жанчын — 77,9. У Беларусі розніца ў чаканай працягласці жыцця пры нараджэнні паміж мужчынамі і жанчынамі складае 10,6 года, у працягласці жыцця гарадскога і сельскага насельніцтва — 5 гадоў. 

Працягласць жыцця мужчын і жанчын у гарадах і пасёлках гарадскога тыпу вышэйшая, чым у сельскіх населеных пунктах: у мужчын — на 5,3 года, жанчын — на 3,2 года. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?