Як паведамілі ў Следчым камітэце, мінчук з чэрвеня 2006 па сакавік 2013 распаўсюджваў і рэкламаваў у інтэрнэце парнаграфічныя матэрыялы.

 «Адзначаны грамадзянін вырабляў і захоўваў на сваім машынным носьбіце інфармацыі з мэтай распаўсюджвання і рэкламавання парнаграфічныя матэрыялы, пасля чаго размяшчаў іх у сетцы інтэрнэт, а пасля ўносіў змены ў структуру створаных ім старонак з матэрыяламі парнаграфічнага характару шляхам абнаўлення і дадатку банераў, графічных выяў, тэкставай рэкламы», – адзначылі ў Следчым камітэце.

За сваю працу мічнук атрымаў больш за 6 тысяч даляраў. Устаноўлена, што найбольш актыўна рэкламаваў і распаўюджваў парнаграфію ён з 2006 па 2010. А пасля толькі перыядычна дадаваў новыя матэрыялы, але працягваў атрымліваць грошы за прагляды.

Як паведамілі ў СК, расследаванне пачалося пасля перадачы адпаведных матэрыялаў нямецкай паліцыяй.

Мінчуку пагражае ад 2 да 4 гадоў пазбаўлення свабоды. Былы супрацоўнік тэлеканала БелМузТВ, напрыклад, адправіўся ў калонію на два гады за тое, што запусціў у эфір парнаграфічны ролік.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?