Сябры Маладога Фронту звярнуліся да кіраўніцтва Мінсктранса і «Салігорскага аўтобуснага парку №1» з прапановай распачаць кампанію папулярызацыі беларускай літаратурнай класікі.

Актывісты моладзевай арганізацыі прапануюць развесіць у аўтобусах плакаты з QR-кодамі, пры дапамозе якога можна спампаваць электронныя варыянты кнігаў.

Дызайн і друк плакатаў маладафронтаўцы абяцаюць зрабіць самастойна. Ад кіраўніцтва аўтапарка просяць толькі месца для рэкламы ў грамадскім транспарце.

Намесьнік старшыні МФ Іван Шыла адзначыў, што для запампоўкі могуць быць даступныя кнігі, пасля смерці аўтара якіх мінула 75 гадоў. Менавіта ў гэтым выпадку не трэба плаціць за іх распаўсюд.

Такім чынам, можна будзе распаўсюджваць творы, напрыклад, Максіма Багдановіча, Максіма Гарэцкага, Цішкі Гартнага, Элізы Ажэшкі.

«Няма ніякай канкрэтнай прычыны, чаму мы хочам распаўсюджваць кнігі менавіта ў аўтобусах. Выключна асабісты досвед.

Сам, калі езджу ў аўтобусах, чытаю электронныя кнігі. А такую ідэю я пабачыў у трамваі ў польскім Гданьску. Падалося, што гэта цікава і карысна. Мы заклікаем усіх ахвотных далучацца да ініцыятывы і спрабаваць рэалізаваць такую ж ідэю ў сваіх гарадах — у транспарце, шпіталях, школах, усюды, дзе бывае шмат людзей. Мы ў сваю чаргу дапаможам інфармацыйна і тэхнічна», — заявіў Шыла.

У 2006 годзе Салігорскі аўтапарк пачаў агучваць прыпынкі на беларускай мове менавіта пасля таго, як моладзь сабрала каля дзвюх тысяч подпісаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?