На судзе 22-гадовы хлопец цалкам прызнаў сваю віну, пакаяўся і распавёў, што не збіраўся зьбіваць выкладчыка, а ў школу прыйшоў проста, каб папіць вады.

Беспрэцэдэнтны для Баранавічаў выпадак адбыўся ў маі гэтага года ў адной з гарадскіх школ.

Па словах відавочцаў, незадоўга да здарэння хлопца разам з сябрамі бачылі на стадыёне школы: маладыя людзі пілі піва. На судзе, аднак, малады чалавек сказаў, што ў тую раніцу быў цвярозым. Як было насамрэч, невядома, бо затрымалі маладога чалавека толькі ўвечары таго ж дня, піша Intex-press.

Падчас суда пацярпелы настаўнік не настойваў на суровым пакаранні для свайго крыўдзіцеля. «Я проста выканаў просьбу бацькі затрыманага, які падчас следства прыходзіў да мяне прасіць прабачэння за сына», — распавёў настаўнік, якому бацькі затрыманага хлопца таксама выплацілі кампенсацыю маральнага і матэрыяльнай шкоды ў памеры 15 млн рублёў.

Прысуд у дачыненні да 22-гадовага абвінавачанага быў вынесены 12 жніўня. Судом Баранавічаў і Баранавіцкага раёна ён быў асуджаны да 6 месяцаў арышту. Адбываць пакаранне малады чалавек будзе ў следчым ізалятары. Прысуд у законную сілу яшчэ не ўступіў і можа быць абскарджаны на працягу 10 дзён з моманту абвяшчэння.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?