Гэта замацавана ў пастанове Савета міністраў Беларусі ад 5 красавіка 2013 года № 269.

Як паведамляе прэс-служба ўрада, згодна з гэтым дакументам, сродкі на капрамонт інтэрнатаў (акрамя інтэрнатаў дзяржаўных устаноў адукацыі) будуць адлічвацца ўладальнікам — дзяржаўнай арганізацыяй або іншай крыніцай, не забароненай заканадаўствам, а таксама «наймальнікамі жылых памяшканняў». Раней жыхары інтэрнатаў за правядзенне гэтых відаў рамонтных работ плату не ўносілі, адзначаюць у прэс-службе Саўміна.

Такім чынам, у адпаведнасці з пастановай урада, на жыхароў ускладаецца фінансаванне такіх работ, як
«пабелка, фарбаванне або аклейка сцен шпалерамі, фарбаванне радыятараў, аконных пераплётаў, падаконнікаў, дзвярэй, убудаваных шафаў і антрэсоляў, устаўка шкла, фарбаванне або пакрыццё лакам падлог у пакоях інтэрнатаў, якія знаходзяцца ў адасобленым валоданні і карыстанні сем’яў».

У той жа час «бягучы рамонт памяшканняў, акрамя ізаляваных, якія знаходзяцца ў адасобленым валоданні і карыстанні, а таксама месцаў агульнага карыстання, як і раней, будзе ажыццяўляцца за кошт сродкаў дзяржаўнай арганізацыі і іншых крыніц, не забароненых заканадаўствам», паведамляе прэс-служба Савета міністраў.

Акрамя таго, дакумент уносіць некаторыя змяненні ў парадак высялення наймальнікаў і членаў іх сем’яў з інтэрната.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?