Новым пантыфікам стаў аргенцінец, арцыбіскуп Буэнас-Айрэса Хорхе Марыё Бергольё, ён узяў сабе імя Францішак (такое імя дае сайт беларускіх католікаў - catholic.by). Ён 1936 года нараджэння, сын італьянскіх эмігрантаў.

Гэта першы Папа-езуіт. Ён вечарам блаславіў прысутных на Плошчы Святога Пятра.

Гэта ўжо будзе 266-ы Папа ў гісторыі Касцёла.

Хорхе Марыё Бергольё не быў сярод фаварытаў-кандыдатаў і быў абраны ў пятым туры канклава кардыналаў вечарам у сераду

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?