Цяпер бацькі аплачваюць 40% кошту харчавання дзяцей у дзіцячых садах. Згодна з пастановай, спагнанне платы павялічыцца да 60% ад дзеючых грашовых норм расходаў на харчаванне ў дзень на аднаго выхаванца, у залежнасці ад узросту дзяцей, віду і рэжыму работы дашкольнай установы.

У выніку памер платы за харчаванне павялічыцца на 50% у месяц і складзе: ва ўстанове дашкольнай адукацыі з рэжымам знаходжання дзяцей 12 гадзін для дзяцей ва ўзросце ад 1 да 3 гадоў — Br178,2 тыс., ад 3 да 6 гадоў — Br214,9 тыс.
Ва ўстанове дашкольнай адукацыі з рэжымам знаходжання дзяцей дзесяць з палавінай гадзін памер платы за харчаванне дзяцей ва ўзросце ад 1 да 3 гадоў складзе Br136,7 тыс., ад 3 да 6 гадоў — Br173,4 тыс. у месяц.

Пастанова ўступае ў сілу з 1 сакавіка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?