Намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Пётр Пракаповіч прызначаны прадстаўніком ўрада для ўдзелу ў пасяджэннях праўлення Нацыянальнага банка замест былога віцэ-прэм'ера Сяргея Румаса.
Такое рашэнне змяшчаецца ў пастанове Савета Міністраў №104 ад 12 лютага 2013 года, паведамілі ў прэс-службе беларускага ўрада.

Страціўшай сілу прызнана пастанова Савета Міністраў №543 ад 8 чэрвеня 2012 года "Аб прызначэнні С.Румаса прадстаўніком Урада Рэспублікі Беларусь для ўдзелу ў пасяджэннях Праўлення Нацыянальнага банка". Зараз Румас з'яўляецца старшынёй праўлення Банка развіцця Беларусі.

Згодна з Банкаўскім кодэксам Беларусі праўленне Нацбанка вызначана адзіным калегіяльным органам кіравання цэнтрабанка, які фармуецца выключна з ліку прадстаўнікоў гэтага банка. Разам з тым прадугледжана, што старшыня праўлення Нацыянальнага банка (або па яго даручэнні адзін з яго намеснікаў) можа ўдзельнічаць у пасяджэннях Прэзідыума Савета Міністраў з правам дарадчага голасу. Аналагічнае права ўдзельнічаць у пасяджэннях праўлення Нацбанка з правам дарадчага голасу прадастаўлена прадстаўніку ўрада Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?