Здарэнне адбылося ўначы 11 лютага ў кватэры загінула на вуліцы Прывакзальная.

Супрацоўнік праваахоўных органаў распавёў: паводле папярэдніх звестак, мужчыны выпівалі ў кватэры загінулага. У 1.20 пасварыліся з-за жанчыны. Госць нанёс гаспадару 7 удараў сякерай.

Падазраваны ў забойстве затрыманы і 12 лютага арыштаваны. Расследуе справу Следчы камітэт Гродзенскай вобласці. Судова-медыцынская экспертыза правяла агляд падазраванага і экспертызу забітага.

Па выніках экспертызы, абодва былі нецвярозыя. З месца здарэння канфіскаваныя адзенне загінулага і сякера.

Крымінальная справа заведзеная па першай частцы арт.139 Крымінальнага кодэкса «Забойства». Злачынства караецца пазбаўленнем волі на тэрмін ад шасці да пятнаццаці гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?