Архіўнае фота: Камсамольская праўда ў Беларусі

Архіўнае фота: Камсамольская праўда ў Беларусі

14 мая 1995 года ў Беларусі прайшоў прапанаваны Аляксандрам Лукашэнкам рэферэндум. На галасаванне вынеслі чатыры пытанні — аб наданні рускай мове роўнага статусу з беларускай, аб вяртанні абноўленых савецкіх сімвалаў замест нацыянальных бел-чырвона-белага сцяга і «Пагоні», аб эканамічнай інтэграцыі з Расіяй і аб дазволе прэзідэнту распускаць Вярхоўны Савет.

Па афіцыйных даных, па ўсіх пытаннях удзельнікі галасавання падтрымалі Лукашэнку. За наданне рускай мове статусу дзяржаўнай, паводле звестак ЦВК, прагаласавалі 83,3% удзельнікаў рэферэндуму — крыху больш за 4 мільёны чалавек.

Аднак, жонка Лукашэнкі Галіна ў гэтыя 4 мільёны не ўваходзіла. Журналісты газеты «Свабода» ў тыя майскія дні датэлефанаваліся да яе. Яна распавяла, што галасавала супраць статусу рускай мовы як дзяржаўнай.

Са слоў Галіны Лукашэнкі, ёй было вельмі шкада, што людзі ў такой вялікай колькасці выказаліся за рускую мову. Зрэшты, жонка Лукашэнкі выказала ўпэўненасць, што беларуская мова не знікне.

«Матчына мова будзе жыць заўсёды. Я ў гэта веру», — заявіла тады Галіна Лукашэнка.

Фота: тэлеграм-канал Дзмітрыя Гурневіча

Фота: тэлеграм-канал Дзмітрыя Гурневіча

У Канстытуцыі 1994 года без зменаў і дапаўненняў толькі беларуская мова валодала статусам дзяржаўнай. Пры гэтым у асноўным законе гаварылася, што руская з'яўляецца мовай міжнацыянальных зносін і свабода карыстання рускай мовай абаранялася дзяржавай.

Чытайце таксама:

У абноўлены спіс санкцый ЗША трапіла жонка Аляксандра Лукашэнкі, з якой ён не жыве амаль 30 гадоў

Клас
61
Панылы сорам
2
Ха-ха
3
Ого
14
Сумна
5
Абуральна
4