У залежнасці ад ролі кожнага фігуранта мужчын абвінавачваюць паводле арт. 368 (абраза Лукашэнкі), арт. 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады) і арт. 361-1 КК (удзел у экстрэмісцкім фармаванні).
Справу ў закрытым рэжыме будуць разглядаць у Віцебскім абласным судзе. Суддзя — Яўген Буруноў.
Глыбоцкага бодзібілдара Аляксандра Шарабайку затрымалі 13 сакавіка 2023 года. За «абразу Лукашэнкі» яму прызначылі 1,5 года калоніі. Свой тэрмін палітвязень адбываў у Івацэвіцкай калоніі № 22.
Чытайце таксама:
Стала вядома, у чым вінавацяць дыджэя з Кобрына з украінскім пашпартам. Ён знік больш за год таму