Гурт «Пікнік». Фота: piknik.info
Паводле «Базы», на сёння за выступ «Пікніка» арганізатарам прыйдзецца выкласці ў сярэднім 3 мільёны рублёў, хоць раней музыкі прасілі 2-2,5 мільёна (30 тысяч еўра замест 20-25 тысяч).
Па словах аднаго з членаў групы, тое, што адбылося ў «Крокусе» ніяк не паўплывала на канцэртную дзейнасць гурта, хоць удзельнікі і былі шакаваныя. Ён назваў тэракт «збегам абставінаў».
Пасля тэракта гурт даваў канцэрты мінімум у 8 гарадах: некаторыя арганізатары спецыяльна ўзмацнялі ахову, іншыя не сталі перастрахоўвацца. Усе выступы прайшлі без інцыдэнтаў.
Бытавы райдар «Пікніка» застаўся ранейшым: у ім пяцізоркавыя гатэлі, бутэлька гарэлкі ад найлепшага вытворцы, некалькі бутэлек піва, восем бутэрбродаў у грымёрцы і прафесійная служба бяспекі.
У канцэртнай зале «Крокус Сіці Хол» у Падмаскоўі 22 сакавіка павінен быў быць канцэрт гурта «Пікнік». Але адбыўся тэракт, яшчэ да таго як музыкі выйшлі на сцэну.
Чытайце таксама: