Гандлёвы дом «Стралец» у Магілёве. Фота: arendastrelets.by
Гандлёвы дом «Стралец» у Магілёве размешчаны на вул. Каштанавай, 4. Гэта даволі папулярнае месца з 32 арандатарамі, уключаючы крамы «Еўраопт» і «Міла». За пяціпавярховы будынак плошчай 3778,7 кв.м просяць каля 6,168 млн рублёў.
У Бабруйску гандлёвы цэнтр знаходзіцца на вул. Ульянаўскай, 60. Тут два паверхі і цокаль агульнай плошчай 2678 кв. м. Там каля 20 арандатараў, уключаючы «Востраў чысціні», «Беліта-Вітэкс» і іншых. Стартавая цана — каля 3,34 млн рублёў.
Таргі па гэтых двух аб'ектах запланаваныя на 30 мая.
Уладзімір Захараў — адзін з найбуйнейшых уладальнікаў гандлёвай нерухомасці ў Беларусі. У свой час ён уваходзіў у топ-200 самых уплывовых бізнэсоўцаў у краіне. У канцы 2022-га ён выставіў на продаж больш за 30 аб'ектаў нерухомасці, а ў студзені 2023-га кампанія «Гандлёвы дом «Стралец» была закрытая, сам жа бізнэсмен з'ехаў з Беларусі. Крыху пазней з'явілася інфармацыя пра завядзенне супраць яго трох крымінальных спраў за нявыплату падаткаў, драбненне бізнэсу і т. д.
Чытайце таксама:
Завочна будуць судзіць полацкага бізнэсмена Захарава
Вядомы полацкі бізнэсмен распрадае дзясяткі гандлёвых аб'ектаў па ўсёй Беларусі