Са слоў мясцовых жыхароў, абваліліся чатыры пралёты, якія праходзілі над чыгуначнымі пуцямі Масква — Мінск. Рух з абодвух бакоў спынены. Таксама абарваныя правады электрасетак і пашкоджаная газавая труба. Пагрозы выбуху, папярэдне, няма.
Падчас аварыі пацярпелі людзі, якія знаходзіліся ў аўтамабілі і грузавіку, што ўпалі разам з мостам. РБК са спасылкай на МНС паведамляе, што загінула жанчына, якая знаходзілася ў легкавым аўтамабілі. Мужчына з грузавога аўтамабіля знаходзіцца ў цяжкім стане.
Збудаванне злучала частку горада з прамысловым цэнтрам. У 2018 годзе яго планавалі адрамантаваць, на гэта закладалі каля 10 мільёнаў расійскіх рублёў.
Чытайце таксама:
У Расіі зноў загарэўся аўтобус МАЗ
Мэр расійскага Арэнбурга заклікаў тэрмінова пакінуць дамы з-за небяспечнага ўзроўню вады
дык там кусок моста абваліўся на чыгунку - прыбяруць і зноў паедуць ( а-тое я ўжо ручкі пацірала, што надоўга перарвалася сувязь паміж Мінскам і масквой