Скрыншот з відэа
Гадаванец, якога выгульвае хлопец — кітайскі біянічны робат-сабака Unitree Go2. Гэта даволі новая мадэль робата-сабакі, якую прадставілі ў Кітаі ў 2023 годзе.
Гэты робат можа падтрымліваць размову з чалавекам дзякуючы ўбудаванаму датчыку з чат-ботам GPT. Ягоны корпус выраблены з высокатрывалага пластыка і алюмінія, а вага складае каля 15 кг. Unitree Go2 можа развіваць хуткасць да 12 км/г, пераадольваць перашкоды і паказваць акрабатычныя трукі.
На сайце вытворцы базавую мадэль «сабакі будучыні» можна набыць за 1 600 даляраў.
За тры дні відэа са шпацырам біянічнага робата-сабакі ў Мінску сабрала больш за 100 тысяч праглядаў і амаль 500 каментароў.
Погляды карыстальнікаў на рабатызаванага гадаванца падзяліліся. Некаторыя каментатары заўважылі шмат плюсаў у валоданні такім сабакам.
«Гэта вельмі прыкольна, газоны чыстыя, брэх не раздражняе», — напісаў адзін з карыстальнікаў сацсеткі.
«Ідэальны сабачка, эканомна і не трэба выгульваць», — выказаўся яшчэ адзін каментатар пад відэа.
«Добрая альтэрнатыва, калі хочаш сабаку, а ў цябе на поўсць алергія», — заўважыў яшчэ адзін.
Многія карыстальнікі выказаліся ў падтрымку жывых сабак, а некаторых тэхналагічны прагрэс нават спалохаў.
«Няма нічога лепшага на свеце чым жывы сабачка! Пачуцці і адданасць, ласка і любоў сябра і члена сям'і!», — напісала адна з дзяўчат пад відэа.
«Не бачыла і не хачу, лепшага за жывога сабаку сябра няма»; «Жах, я б памерла, калі б убачыла такое» — напісалі іншыя каментатары.
Чытайце таксама:
Прадстаўлены першы ў свеце робат-пыласос, які можа «хадзіць» па лесвіцах
Махляры прыдумалі новы выкрутас. Людзям тэлефануе робат «Вікторыя»
Людзі хутка стануць непатрэбныя. Новы складскі робат Digit выконвае звычайныя галасавыя каманды
нават гумовая жанчына патрабуе да сябе ўвагу - яе трэба надзьмуваць. і гэтаму сабаку патрабуецца пітанне)