Фота: МТЗ
Прататып шасі, прызначанага перадусім для лясной гаспадаркі, распрацоўваўся яшчэ ў 1994 годзе. Канструкцыя ўяўляе сабой раму з кабінай і сілавой станоўкай і тэхнічна ад трактара адрозніваецца не надта. Кампаноўка зусім іншая: кабіна наперадзе, матор пад ёй, а ззаду платформа для любога абсталявання.
Пад капотам усталявалі рухавік магутнасцю 122 к.с. Маса ТЛ-120 амаль 6500 кг. Да трансмісіі падключаецца вал адбору магутнасці, які служыць прывадам для навяснога абсталявання — скажам, пілы, помпы або буру. Яго магутнасць — 65 кВт.
Лясны трактар паўнапрывадны з пазадарожнымі шынамі і не прызначаны для пастаяннай эксплуатацыі на асфальце, затое лёгка пройдзе па любым бездаражы.
Кабіна максімальна абаронена ад галінак дрэў сілавым каркасам і трывалымі кратамі.
Чытайце таксама:
МТЗ паказаў трактар «Беларус» пасля рэбрэндынгу. Што змянілася?
Прэзідэнт Зімбабвэ доўга не мог завесці трактар ад Лукашэнкі ВІДЭА
Канец гісторыі. Трактары на МТЗ перастануць фарбаваць у сіні колер