Дрэва-пераможца
Гэтым разам пераможцам стаў манументальны бук звычайны, які расце ў старым парку Батанічнага саду Уроцлаўскага ўніверсітэта. Пераможца быў абраны з 15 дрэў з розных куткоў Еўропы, якія перамаглі ў нацыянальных конкурсах.
Польскі бук, які атрымаў мянушку «Сэрца саду», атрымаў 39 158 галасоў у анлайн-конкурсе. На другім месцы апынуўся французскі бук, а на трэцім — італьянскае аліўкавае дрэва.
Сярод іншых супернікаў польскага дрэва былі: адзін з самых вялікіх кедраў Бельгіі, 400-гадовая белая шаўкоўніца з Харватыі, 110-гадовая груша з Чэхіі, а таксама дуб Міленіум, які прадстаўляе Украіну.
Чытайце таксама:
Ад выспы да піраміды. Якія малавядомыя месцы варта наведаць у Беларусі?
«Яна вучыць любіць Беларусь». Выйшла кніга з 4000 фотаздымкаў беларускай прыроды
У Вязынцы спілавалі маляўнічыя дрэвы, нахіленыя над вадой ФОТЫ